"Рэйкаваму партызану", якому прастрэлілі калені, прысудзілі 16 гадоў калоніі

Віталь Мельнік / калаж t.me/viasna96
Віталь Мельнік / калаж t.me/viasna96

"Рэйкавага партызана" Віталя Мельніка асудзілі на 16 гадоў калоніі строгага рэжыму. Таксама ён мусіць сплаціць 9600 рублёў штрафу (300 базавых велічыняў), паведамляе тг-канал dissidentBY.

Як паведамляецца, мужчына пражывае ў вёсцы Хадакова Мінскага раёна, у яго ёсць маленькае дзіця.

Мельніка абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы на чыгуначным перагоне Навасады-Барысаў у сакавіку 2022 года. Гэта вывела з ладу сістэму сігналізацыі.

Пры затрыманні яму прастрэлілі калені. Мужчына дагэтуль ходзіць на мыліцах.

Родныя мяркуюць, што Віталь не мае дачынення да выстаўленых абвінавачанняў. Яго затрыманне сям'я звязвае з помстай мясцовага суддзі, а таксама тым, што раней у Мельніка была судзімасць.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі