"Рэйкавы партызан" з прастрэленымі каленямі не можа нармальна хадзіць
Віталь Мельнік / калаж t.me/viasna96
"Рэйкавы партызан" Віталь Мельнік, якому пры затрыманні прастрэлілі калені, дагэтуль не можа нармальна хадзіць. Пра гэта ён распавёў у лісце на волю, перадаюць праваабаронцы "Вясны".
"Я пакрысе папраўляюся, але без мыліц, шмат не прайсці — мышцы на правай назе не аднавіліся. Як я зразумеў ад мясцовых лекараў, яны плануюць мяне пасля суда адправіць зрабіць аперацыю", — піша мужчына.
Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу на 40-гадовага "рэйкавага партызана". Віталя Мельніка вінавацяць у тым, што ў сакавіку 2022 года на чыгуначным перагоне Навасады-Барысаў ён нібыта падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакавання. Гэта вывела з ладу сістэму сігналізацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.