На волю выйшаў палітвязень арт-менеджар Уладзімір Булаўскі
Фота Уладзіміра Булаўскага на волі
На волю выйшаў палітвязень, арт-менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі. Пра гэта ён паведаміў у сацсетках.
Булаўскі — вядомы віцебскі музыка і арганізатар канцэртаў. Яго затрымалі ў снежні 2022-га і спярша прызначылі адміністрацыйны арышт, а потым пачалі крымінальную справу. Пакуль ішло следства, у палітвязня памёр бацька, але Уладзіміра на пахаванне не адпусцілі.
26 траўня 2023-га яму прысудзілі два гады калоніі, прызнаўшы вінаватым паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
На судзе ён не прызнаў віну, паказанні даваў па-беларуску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.