“Рэальна нічога не значыць”: пра выбарчы трэш у Мінску і парад кандыдатаў — эфір
Роза Турарбекава
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў прайшоў 3 лістапада ў Малдове. Як высветлілася, шмат каму з грамадзян Малдовы, якія жывуць і працуюць у Расіі, ці то не спадабаліся тыя ўчасткі для галасавання, якія працавалі пры малдаўскіх консульствах у расійскіх гарадах, ці то ім там бюлетэняў для галасавання не хапіла, але яны “самаарганізаваліся” і самалётамі паляцелі галасаваць у Мінск. З уласнай ініцыятывы і за ўласныя грошы. Бывае, напэўна, і такое ў малдаван. Дарэчы, беларусам таксама абяцаюць прэзідэнцкія выбары 26 студзеня 2025 года. Але ні ў Кішынёў, ні ў які іншы горад любой краіны беларусы замежжа паехаць і прагаласаваць не змогуць. Пра гэта лукашэнкаўская прапаганда вам чамусьці расказваць не будзе так, як цяпер расказвае пра малдаван у Мінску.
Чым адметныя выбары ў Малдове і пра што сведчыць сітуацыя з галасаваннем малдаван з Расіі ў Мінску? Ці варта звяртаць увагу на колькасць імёнаў у спісе кандыдатаў на ўдзел у выбарчым рытуале і ці ёсць сярод іх хоць адзін сапраўдны апанент Лукашэнкі? Як можна легітымізаваць Лукашэнку праз галасаванне “супраць усіх” ці за Гайдукевіча і як змяняецца міграцыйная палітыка краін ЕС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.