21-гадоваму курсанту Акадэміі МУС прысудзілі 15 гадоў калоніі

Ілля Нарышкін

Ілля Нарышкін / "Беларусь 2"

Курсанту Акадэміі МУС Іллю Нарышкіну прысудзілі 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "здрадзе дзяржаве" і "падрыхтоўцы да ўдзелу ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы".

Як расказвала Еўрарадыё, хлопцу пагражала да 25 гадоў зняволення.

Прысуд Нарышкіну быў вынесены ў Гродзенскім абласным судзе яшчэ 14 жніўня, але вядома пра яго праваабаронцам "Вясны" стала толькі цяпер. Таксама хлопец мусіць выплаціць 24 тысячы рублёў штрафу (600 базавых велічыняў).

Разглядаў справу суддзя Юрый Казакевіч.

Іллю Нарышкіну 21 год. Ён нарадзіўся ў Слоніме, але частку дзяцінства правёў у Гродне. Яго бацька — украінец, які нарадзіўся ў Крывым Рогу. На падставе гэтага выказвалася меркаванне, што хлопец планаваў ехаць ваяваць за Украіну.

Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі