Робі Уільямс прысвяціў песню 4-гадовай беларусцы

Робі Уільямс

Робі Уільямс / AFP

На канцэрце ў Абу-Дабі Робі Уільямс прысвяціў песню 4-гадовай беларусцы.

Музыка паміж песнямі завёў размову з беларускай Любай. Ён запытаў, ці ёсць у яе дачка і колькі ёй год. Аказалася, што дачку Любы завуць Ева. Тады Робі павярнуўся да чалавека, які здымаў размову на відэа, і сказаў Еве, што прысвячае ёй наступную песню.

"Прывітанне, Ева. Гэта дзядзька Робі, — сказаў музыка, і гледачы ў зале засмяяліся. — Я на сцэне ў Абу-Дабі, я тут з тваёй мамай... Не ў тым сэнсе, што мы разам... Прынамсі, я так думаю. Ладна, гадоў праз трыццаць ты пасмяешся з гэтага".

Гэтае відэа было асуджанае на поспех. Калі хочаце порцыю добрых эмоцый, паглядзіце тут, як праходзіла гэтая размова.

Робі Уільямс — брытанскі спявак і аўтар песняў. За характэрны тэмбр голасу і манеру выканання Элтан Джон назваў яго “Фрэнкам Сінатрам XXI стагоддзя”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі