Короткевич: Если бы я была агентом КГБ, мой муж первый бы меня прибил!
Единственное время, когда семья Татьяны Короткевич собирается в полном составе, — поздний вечер. Договариваемся встретиться в 8 вечера 17 сентября, после ее первого "кандидатского" выступления по телевидению. Выступление Короткевич идет в записи, и в офисе "Говори правду" устраивается его совместный просмотр: с доверенными лицами и особо доверенными активистами.
У телевизора — около 30 человек. Среди известных лиц — начштаба Короткевич Андрей Дмитриев, экономист Сергей Чалый, Сергей Возняк, Ярослав Берникович, Игорь Ляльков. Дмитриев почему-то сидит за телевизором и смотрит не в экран, а на реакцию "публики". Сама Татьяна, спрятавшись за спинами единомышленников, стоит у дверей "кинозала".
“Як будзеш дахаты дабірацца?” — цікаўлюся ў Караткевіч, кватэра якой знаходзіцца даволі далёка ад цэнтра — у шматпавярховай панэльцы на Асаналіева.
“Выклічам таксоўку. Звычайна я на маршрутцы дабіраюся — грамадскі транспарт — наша ўсё!” — смяецца кандыдат у прэзідэнты. Але даведаўшыся, што я на машыне, радасна пагаджаецца, каб яе давезлі дахаты.
Па дарозе Таццяне пастаянна тэлефануюць: хваляць за добры выступ, даюць парады на выступ наступны, выказваюць словы падтрымкі. Раптам яна згадвае нешта і сама набірае нумар: “Лісяня, прывітанне! Ты дома? А бабуля з татам? Ты апраніся хоць, а то я тут з гасцямі дамоў еду… З журналістамі. І скажы там усім, каб не разбегліся нікуды — з імі таксама пагаварыць хочуць...”
Адкладае тэлефон: “Зміцер, ты ж з Лукашэнкам размаўляў — як сябе настройваць, каб і трымацца годна, і пад яго харызму не трапіць?”
“Спадзяешся на дэбаты?”
“Трэба быць да ўсяго гатовай, — усміхаецца Караткевіч, і мы заязджаем у забіты машынамі двор яе шматпавярхоўкі. — Падпірай каго, толькі паперку з нумарам тэлефона пакінь — ты ж не хочаш выйсці і ўбачыць прабітыя колы”.
“У вас тут так усё сурова?”
“Ведаеш, як наша вуліца ў народзе называецца? Стаканаліева. Не, раён з часоў майго дзяцінства моцна змяніўся, але рознае можа здарыцца”. Нумар мабілы пішу на улётцы Таццяны пад словам “ТАК”.
Ля пад’езда Таццяны на лаўцы сядзіць кампанія мясцовых мужчын. Відаць, што нападпітку. На кандыдата — ніякай увагі. Здаецца, нават позіркамі нас не праводзяць: “У іх сваіх, больш глабальных праблем хапае”, — заўважае мой цікаўны позірк Таццяна. Звычайныя, крыху пашарпаныя пад’езд і ліфт у звычайнай, пабудаванай яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя панэльнай шматпавярхоўцы. У цеснай вітальні сустракае маці кандыдата, з пакоя выбягаюць сын Елісей і белая котка Інь — таксама вітаюцца. Бачна, што маці да ўвагі журналістаў не звыклая.
Таццяна бярэ ініцыятыву ў свае рукі: “Хадзем на кухню — там утульней. І павячэраць трэба. Не махай рукамі: есці давядзецца — маці гатавала, я галодная, а ты што, будзеш на мяне глядзець, пакуль я буду вячэраць? Мама, сядай і не хвалюйся!”
Кухня невялічкая, на падваконні шмат кветак, на стале — заквасны грыб у трохлітровым слоіку. Некалі ён быў атрыбутам практычна кожнай кухні, але тыя часы мінулі. Ад самога віду слоіка з грыбам ажно нейкая настальгія ўзнікае — прашу наліць гэтай цуднага напою ў кубак. На стол Таццяна разам з маці ставяць печаную курыцу, смажаную бульбу, салёныя агуркі, наразаюць сала.
Ад прапановы гаспадыні зняць дзённую стому келіхам віна ўсе адмаўляюцца. Каб завязаць размову, цікаўлюся, хто на кухні гаспадар.
“У нас усе любяць гатаваць, — адмахваецца маці Таццяны. Але потым шчыра прызнаецца: — Але лепш за ўсіх атрымліваецца ў Танюшы: яна можа з нічога зрабіць усё! Я так не ўмею. І мяса гатуе смачна, і салат: нейкай прыправы дадасць, і нешта неверагоднае атрымліваецца. Я так не ўмею, нават не ведаю, дзе тыя прыправы і што за яны”.
У кватэры на Асаналіева Караткевічы, а дакладней, Халецкія (гэта дзявочае прозвішча Таццяны Караткевіч) жывуць ужо больш за 30 гадоў — пераехалі ў яе ў 1984 годзе, калі Таццяне было пяць. Кватэра прыватызаваная. Муж Таццяны да нас так і не выходзіць: высвятляецца, што ён таксама не любіць публічнасці — некуды а 9-й вечара сышоў з хаты “па тэрміновых справах”.
“Ніколі не ўзнікала думкі, што лепш было б у гэтыя выбары не ўвязвацца, а больш часу праводзіць з сям’ёй?” — цікаўлюся ў Таццяны.
“Я заўжды шмат працую, і цяпер калі што і змянілася, то дадаліся паездкі па Беларусі. Але ж гэта не тыднёвыя туры — на дзень, максімум на два некуды выпраўляюся”. Тэму падхоплівае маці: “Проста раней у Мінску з раніцы да позняга вечара была на працы, а цяпер — у дарозе”. — “Я прызвычаілася даўно: каб быў нейкі вынік — трэба шмат працаваць”.
Заводзім гаворку пра раён, у якім жыве Таццяна, і яе маці раптам прыгадвае, што ў яе мужа на раёне была мянушка Паважаны. Цікаўлюся, якая мянушка была ў будучага кандыдата ў прэзідэнты. “Ад прозвішча Халецкая мяне тут называлі Халвой", — прызнаецца са смехам. І сама звяртаецца да сына: “А ў цябе якая мянушка?” “Ніякай”, — бурчыць пад нос Елісей. “Некалькі разоў ён прыходзіў дахаты вельмі злы, — здае маці сына. — Казаў, што яго дражнілі Кісялём — гэта ад імя Елісей”.
Вось так і вячэраем — прыгадваючы маладосць Таццяны, разглядаючы фота розных часоў. “На дыскатэкі Таня хадзіць не любіла — адзін раз пайшла з сяброўкамі ў клуб, але вярнулася першай. Сказала, што там вельмі шумна”. Пра хобі: “Магу павязаць, магу — памаляваць, магу пашыць. Ёсць людзі, якія кажуць: “Я не ўмею, таму не буду гэтага рабіць”, а мне, наадварот, цікава паспрабаваць, як гэта. Зразумела, што высокага ўзроўню майстэрства не дасягнеш, але мне цікава такім чынам самарэалізавацца”.
Што больш за ўсё крыўдзіць падчас гэтай кампаніі: “Сустрэла я днямі свайго сябра дзяцінства, і такое ўражанне, што сустрэлася са сцяной. Ён мне кажа: “Прададзім мы гэтыя трактары і без цябе некалі, добра мы жывём, паглядзі, як за мяжой… я гляджу на яго, але бачу і чую БТ. І ён з такім наездам гэта ўсё казаў — мне было крыўдна. Тое, што там недзе пішуць, не чытаю, мне і каманда мая не раіць гэта рабіць”.
Пра “палітычныя непаразуменні” паміж маці і дачкой: “Я магу ёй нешта сказаць, але яна не прыслухоўваецца...” — “А ў чым вы з Таццянай не згодныя?” — “Не, такое нельга казаць! А вы што, усё запісваеце?! Таню ўвесь час дакараю, што сказала тое, чаго не трэба было казаць, а сама вось нагаварыла!”
Згадваем мужа: “Пазнаёміліся мы падчас прэзідэнцкай кампаніі 2001 года. пасля разам былі на семінары: ён “зубровец”, а я — з кампаніі “Выбірай”. Таму ён і знік з твайго прыцэлу: яны ж, “зуброўцы”, усе такія падпольшчыкі! Ён, як і шмат хто з іншых мужчын, верыць, што сённяшнія праблемы можна вырашыць нейкім адным дзеяннем, адным учынкам, адным днём. Як ён злаваўся, калі я пачынала для інфармацыі глядзець БТ!
Але ён акурат з тых людзей, якія кажуць: “Я не буду плаціць падаткі, я не буду плаціць штрафы, я не хачу легітымізацыі гэтага рэжыму! Вось такі ён рэвалюцыянер. І ён гатовы так і дзейнічаць”.
І разам жартуем на тэму “Таццяна Караткевіч — агент КДБ”: “Мой муж-падпольшчык мяне б першы прыбіў, калі б гэта было так!”
Пытанне “Хто прымае рашэнні ў сям’і, за кім апошняе слова?” прыводзіць Таццяну ў лёгкую разгубленасць: “Па-рознаму… Я за тое, каб рашэнне было сумесным, але ёсць моманты, калі ты не можаш прыняць рашэнне, не гатовы. Тады трэба аддаць ініцыятыву таму, хто хоча нешта зрабіць. Але мы калі і спрачаемся, то толькі наконт падарункаў сыну. Я лічу, што трэба дарыць адно, ён — іншае. У выніку Елісей штогод мае ад бацькоў два падарункі”.
Елісей хмыкае і сыходзіць у іншы пакой, чуваць, што там пачаўся прагляд “Хронік Рыдыка”. Таццяна глядзіць яму ўслед: “Мая асноўная мэта — выгадаваць самастойнага чалавека, які зможа сам прымаць рашэнні і несці за іх адказнасць. Гляджу на сучасную моладзь: дзеці такія залежныя ад бацькоў. Не ведаю, як у мяне атрымаецца, бо цяжкія часы наступаюць: гармоны і ўсё такое…11 гадоў і ўжо любіць выказаць сваё меркаванне. Але ведаеш, чым раней — тым лепш!”
Час позні, Таццяна Караткевіч відавочна стомленая, і мы паступова з кухні пераходзім у іншыя пакоі. Адразу выходзім на гаўбец, дзе Таццяна хваліцца як размалявала тумбачку і падваконне.
У зале паказвае намаляваную сваімі рукамі “карціну” і тлумачыць, адкуль у яе баксёрскія пальчаткі. Гэты маналог больш атмасферна выглядае на відэа.
Татьяна отвечает на очередной звонок, и мы откровенничаем с ее матерью: "Я не понимаю тех родителей, которые не хотят жить с детьми... Не представляю, как бы жила одна. Надеюсь, что и я им не мешаю..."
Проводить меня снова выходят все присутствующие в квартире: Татьяна, ее мать, сын и кошка. Вежливо, но опрометчиво приглашают заходить еще: "Или сюда, или в Дрозды — без разницы, будем рады".
Фото и видео: Еврорадио