Квартиру Элеоноры Езерской продают за 140 тысяч долларов (фото)
Спадкаемцы Элеаноры Язерскай выставілі на продаж кватэру тэлезоркі на плошчы Перамогі ў Мінску. Раскошныя апартаменты плошчай у 60 квадратных метраў і з вокнамі ў ціхі двор прадаюць за 140 тысяч долараў.
Элеанора Язерская жыла ў гэтай кватэры з 2000 года. Рамонт у элітнай “сталінцы” ёй зрабіў бізнэсмен Юрый Чыж, уладальнік фірмы “Трайпл”. Яны былі сябрамі.
У гэтай кватэры Язерская прымала гасцей, а таксама здымала сваю аўтарскую праграму “Жанчыны стагоддзя”, якая выходзіла на тэлеканале СТБ.
Тут засталося шмат асабістых рэчаў тэлезоркі, якая пайшла з жыцця ўлетку 2014 года. Сваякі не захацелі ўдакладняць, ці будзе прадавацца кватэра разам з мэбляй. На пытанне карэспандэнта TUT.by яе пляменнік Кірыл, які і з’яўляецца спадкаемцам, адказаў, што не будзе размаўляць з журналістамі.
Гэтай зімой сваякі выкінулі на сметнік вопратку Язерскай і гэта выклікала рэзананс у медыях.
Фота: realt.by