Лукашенко сегодня примет участие в "Молитве за Беларусь"

Лукашэнка сёння прыме ўдзел у “Малітве за Беларусь”

Аляксандр Лукашэнка плануе прыняць удзел ва ўрачыстай цырымоніі “Малітва за Беларусь”, якая адбудзецца сёння ўвечары ля сценаў мінскага храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай.

Па інфармацыі парталу Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы church.by, цырымонія пачнецца ў 17.45. У крыпце храма захаваюць сем капсулаў з зямлёй, набранай з месцаў пахавання беларускіх воінаў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Такая зямля прывезеная з Аўстрыі, Венгрыі, Нямеччыны, Італіі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі. Акцыя па захаванні капсулаў стане пачаткам працы за зборы зямлі з месцаў пахавання беларускіх воінаў з усяго свету.

Апроч Лукашэнкі, у цырымоніі “Малітва за Беларусь” прымуць удзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дыпламатычных місіяў, рэлігійных арганізацый католікаў, іудзеяў і мусульман, палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. 

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на некаторыя прадпрыемствы і арганізацыі паступіла распараджэнне забяспечыць яўку людзей на “Малітву за Беларусь”. Пра існаванне такіх разнарадак напісала ў сваім Фэйсбуку вядомая блогерка Наталля Васілевіч. Таксама інфармацыю пацвярджаюць іншыя карыстальнікі сацыяльных сетак.

Последние новости

Главное

Выбор редакции