Минчане подарили городским властям сувениры с фото уплотненной столицы

Мінчане падарылі гарадскім ўладам сувеніры з фота ўшчыльненай сталіцы

Ініцыятыўная група мінчан, якая актыўна змагаецца супраць ушчыльнення сталіцы, зносу сядзібнай забудовы і будаўніцтва шматпавярховікаў на іх месцы, за свае грошы надрукавала сувеніры, якія актыўна раздае чыноўнікам. 30 кастрычніка актывісты перадалі старшыні Мінгарвыканкама Андрэю Шорцу кубак і майку з апакаліптычнымі выявамі аднаго з сімвалаў сталіцы — “Брамы Мінска”. Да фотаздымка далучылі шматпавярховы будынак, які да нядаўняга часу планаваў пабудаваць інвестар, які набыў зямлю ў двары “Брамы” на аўкцыёне.

Гараджане змагаліся з запланаваным ушчыльненнем болей за год і змаглі адстаяць гэты ўчастак. Аднак цяпер кавалак зямлі ўнеслі ў генплан для будаўніцтва шматпавярховіка.

Адзін з ініцыятараў грамадзянскай кампаніі “Генплан — для мінчан” Дзяніс Кобрусеў паведаміў TUT.by, што на асабістую сустрэчу да кіраўніка горада трапіць не ўдалося, таму падарункі Андрэю Шорцу пакінулі ў прыёмнай.  

Актывісты стварылі петыцыю супраць ушчыльнення горада. У ёй адзначаецца, што ў жыхароў горада адбіраюць прастору для жыцця, дзейнасці, адпачынку. Мінску хапае гандлёвых цэнтраў і офісаў, але не хапае сквераў, спартовых пляцовак, адкрытых стадыёнаў, дзіцячых садкоў і школ.

Грамадзянская кампанія таксама выступае за рацыянальнае выкарыстанне земляў і падкрэслівае, што горад — “гэта не бетонныя джунглі без зялёных зон і вытворчасці” і гораду не патрэбныя “ілжэінвестары, якія нажываюцца на раскіданні гарадскога асяроддзя”.

Фота: TUT.by

Последние новости

Главное

Выбор редакции