"Рэспубліка" продолжает сравнения: Беженцы в Австрии и минская семья (фото)
Першая паласа чарговага нумару "Рэспублікі". Пад вялікім загалоўкам "Час абіраць" зноў параўнанне. Гэтым разам на фотаздымку лагер уцекачоў у аўстрыйскім Зальцбургу, маленькая дзяўчынка сумна глядзіць праз жалезны плот. Поруч "сям'я мінчан Саракваш і яе сямейны капітал".
Раней, нагадаем, "Рэспубліка" параўноўвала хлопчыка з Камбоджы і мінскі дзіцячы садок, разбураны Данецк і Мінск на дзень горада.
Прапануем газеце свае варыянты параўнанняў.