Санаторый «Іслач» будуць прадаваць другі раз?
3 мільёны долараў за сваю былую ўласнасць – дом адпачынку "Іслач" пісьменнікі так і не атрымалі. Справа ў тым, што пакупнік не пералічыў грошы. Калі ў бліжэйшы час ён гэтага не зробіць, вынікі аўкцыёну могуць скасаваць, паведаміў Еўрарадыё кіраўнік ліквідацыйнай камісіі Сяргей Пяткоў.
Нагадаем, што яшчэ год таму рашэннем Вярхоўнага суда быў зліквідаваны Беларускі літфонд. Яго былая маёмасць санаторый «Іслач» пайшоў з малатка за 6 мільярдаў 600 мільёнаў рублёў. Але па словах першага намесніка старшыні Дзяржкоамаёмасці Сяргея Пяткова, грошы пакуль не атрымалі:
«Мы грошы яшчэ не атрымалі, пакупнік іх пакуль не пералічыў. Так, павінны былі пералічыць да 1 жніўня, ёсць штрафныя санкцыі, але на сённяшні дзень гэтыя грошы не атрымалі».
Кіраўнік ліквідацыйнай камісіі, якая прадавала «Іслач» Сяргей Пяткоў кажа, што калі пакупнік (фірма “Белінтэхбуд”) так і не пералічыць грошы, вынікі аўкцыёну адменяць. А санаторый «Іслач» будуць прадаваць па другім разе:
«Магчыма, аукцыён адменяць. Скасуюць з імі дамову куплі-продажу, калі яны яе не выконваюць».
Старшыня апальнага Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч паведаміў Еўрарадыё пра магчымую прычыну затрымкі:
«Грошы не прайшлі, бо штосьці служба аховы банку не прапусціла гэты транш. Штосьці там не так з дакументамі...»
Згодна з дамовай, першы транш павінен быў прыйсці да 1 жніўня. Дырэктар Літфонду Алесь Данільчык усё яшчэ спадзяецца атрымаць грошы, няхай і са спазненнем:
«Я звязваўся з пакупніком, і ён мяне запэўніў, што ўсё павінна быць добра».
Па словах Алеся Пашкевіча, атрыманая сума павінна была пайсці на патрэбы ўзначаленай ім арганізацыі. Але і кіраўнік іншага, праўладнага Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец не супраць «халяўных грошай», хаця па яго словах «асабліва на іх не прэтэндуе»:
«Саюз пісьменнікаў Беларусі прэтэндаваць не будзе. Ніякіх зацікаўленасцяў да гэтага я не маю. Але калі хтосьці палічыць, што можна гэтыя грошы даць нам, то, канешне, мы не будзем пярэчыць».