Сем беларусаў абвінавачаныя ў спробе зрыву канстытуцыйнага рэферэндуму

Сем беларусаў абвінавачаныя ў спробе зрыву канстытуцыйнага рэферэндуму

Сем чалавек абвінавачаныя ў спробах зрыву канстытуцыйнага рэферэндуму. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 3 жніўня заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта Уладзімір Шышко.

Гэтыя людзі рассылалі лісты сябрам выбаркамаў і чыноўнікам з заклікамі супраць рэферэндуму. 

"Намі ў шчыльным узаемадзеянні з аператыўнымі супрацоўнікамі, у тым ліку сістэм МУС, КДБ, шэраг такіх грамадзян быў выяўлены. Цяпер сямі з іх выстаўленае абвінавачванне, крымінальныя справы таксама накіраваныя ў суд", — заявіў Шышко.

Па яго словах, адрасатамі такіх лістоў былі вядомыя ў грамадстве людзі і арганізацыі: Генпракуратура, Следчы камітэт, КДБ. 

Рэферэндум па зменах у Канстытуцыю Беларусі прайшоў 27 лютага 2022 года. У гэты дзень у Беларусі таксама адбыліся шматлікія акцыі супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі