“Шахцёр” на 2-м месцы, мінскае “Дынама” на 3-м у чэмпіянаце Беларусі

“Шахцёр” на 2-м месцы, мінскае “Дынама” на 3-м у чэмпіянаце Беларусі

Салігорскі “Шахцёр” заваяваў сярэбраныя медалі сёлетняга чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. У апошнім, 30-м туры ён разграміў “Мінск” з лікам 4:0 і захаваў за сабой 2-е месца.

Яго бліжэйшы канкурэнт мінскае “Дынама” таксама атрымаў перамогу ў апошнім туры, згуляўшы са сталічным “Тарпеда” (3:0), і мае бронзавы медаль.

“Віцебск” застаўся на 4-м месцы, хоць і перамог у апошнім туры “Гомель” з лікам 3:1.

Чэмпіёнам краіны ў 15-ы раз стаў БАТЭ, які заваяваў тытул датэрмінова.

Вышэйшую лігу па выніках гэтага сезона пакідаюць “Смалявічы”, якія не здолелі ўтрымаць перавагу ў гульні з “Промнем” і скончылі матч у нічыю — 1:1. “Смалявічы” маюць роўную колькасць ачкоў з “Промнем” і “Тарпеда”, але саступаюць па гульнявых паказніках, таму далучаюца да аўтсайдэра “Дняпра” і пераходзяць у Д1.

У наступным сезоне ў эліту вяртаецца мазырская “Славія”, а таксама туды прыходзіць “Энергетык-БДУ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі