Шкода ад "урагану стагоддзя" у Фларыдзе склала каля $50 млрд
Ураган "Мілтан"
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што шкода ад урагану "Мілтан" папярэдне ацэньваецца ў $50 млрд, гаворыцца ў заяве Белага Дома.
Байдэн адзначыў, што гэта ўжо трэці сур'ёзны ўраган, які прайшоў праз Фларыду за апошнія тры месяцы. Паводле яго слоў, сума шкоды яшчэ можа змяніцца ў залежнасці ад далейшых адзнак экспертаў — яна можа як перавысіць, так і апынуцца менш за $ 50 млрд.
Ураган "Мілтан" абрынуўся на Фларыду 9 кастрычніка. Парывы ветру дасягалі 193 км/г, у выніку стыхіі пацярпелі каля 125 дамоў. Больш за 3 млн чалавек засталіся без электрычнасці. Перад гэтым улады эвакуіравалі больш за 5 млн жыхароў, а ахвярамі ўрагану сталі 11 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.