Школьных кухараў у Мінску апрануць у форму "цікавых колераў" і з прынтом
Кухня / pixabay, фота ілюстрацыйнае
Для кухараў, мыйшчыкаў посуду і работнікаў буфетаў у школах распрацавалі калекцыю адзення. Дызайн прыдумлялі ў беларускім "Цэнтры моды".
— Выбралі цікавыя колеры і прынт. Думаю, дзеці ацэняць такі эксперымент. Аналагаў у рэспубліцы няма, — цытуе "Минск-Новости" дырэктара Камбіната школьнага харчавання Надзею Лукашэвіч.
У камплект адзення для кухараў ўваходзяць курткі, штаны і халаты. З чаго складаюцца камплекты для мыйшчыкаў посуду і работнікаў буфета, невядома.
У новай форме супрацоўнікаў школьных сталовых і буфетаў можна будзе ўбачыць з 1 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.