Штанге расказаў, як Беларусь збіраецца абыграць Францыю
Пра стратэгію гульні галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге распавёў на прэс-канферэнцыі 21 траўня. Яна прысвячалася таварыскім гульням са зборнымі Гандураса і Паўднёвай Карэі. Адказаў трэнер беларускай каманды і на пытанні, звязаныя з адборачнымі гульнямі да "Еўра-2012". Па словах Штанге, перамагчы зборную Францыі беларуская каманда зможа хіба што дзякуючы контратакам.
Штанге: "У параўнанні з Францыяй мы з'яўляемся аўтсайдарамі. Нам трэба адпрацоўваць ідэі, як выйграць у такой каманды. І адным з рэцэптаў з'яўляецца маланкавая контратака. І якасна палепшыць мы хочам апошні пас".
Нагадаем, што 3 верасня 2010 года першы матч адборачнага турніру да "Еўра-2012" Беларусь правядзе ў гасцях супраць зборнай Францыі. Акрамя Францыі сапернікамі Беларусі ў групе будуць Румынія, Боснія і Герцагавіна, Люксембург і Албанія.