Што кажуць беларусы пра новы расійскі фільм "Майстар і Маргарыта"?

Мастер и Маргарита фильм отзывы

"Майстар і Маргарыта" / Mars Media Entertainment

— Апошні раз заходзіў у ФБ — усе абмяркоўвалі голенькіх рашкінскіх селебрыці, — піша публіцыст і паэт Стась Карпаў. — Сёння зайшоў зноў — "Майстар і Маргарыта". Ну, што сказаць, пайду, пагуляю яшчэ месяцок. Раптам народ апрытомнее.

— Яны кажуць, што іх культура "великая", бо ёй сапраўды пакланяюцца… Нават, калі вынік зусім не цягне на шэдэўр. Так і жывем у інфармацыйнай прасторы Расіі, — працягвае тэму на сваёй старонцы ў Фэйсбуку дакументалістка Ксенія Галубовіч.

Фільм расійскага рэжысёра Міхаіла Локшына паводле знакамітага рамана Міхаіла Булгакава выйшаў у пракат. У Расіі прапагандысты зацкавалі кінематаграфіста, маўляў, фільм атрымаўся занадта "антысавецкі", і наогул, як можна выдзяляць дзяржаўныя грошы на здымкі чалавеку, які выступаў супраць вайны з Украінай?

Меркаванні беларусаў падзяліліся — ад "фу, зноў "вялікая Расія" да "ваў, які прыгожы і актуальны фільм", а кінакрытык Тарас Тарналіцкі дык увогуле напісаў, што адзін з нешматлікіх плюсаў эміграцыі ў тым, што пераезд цалкам пазбавіў неабходнасці абмяркоўваць культурныя праекты ад "дрэнных", "добрых" ды любых іншых рускіх. Маўляў, няма магчымасці паглядзець — і дзякуй Богу.

А што пішуць тыя, хто не хэйціць стужку праз “рускі свет” і не асуджае, не паглядзеўшы?

 

"Сам раман для мяне шмат значыў у юнацтве"

— Прызнаюся шчыра, ці не адзіны з 22 года фільм расійскай вытворчасці, які захацелася паглядзець. Па-першае, сам раман для мяне шмат значыў у юнацтве, па-другое, фільм так ужо ярасна сталі аблайваць расійскія “крыцікі” ўсіх кшталтаў, што захацелася паглядзець, “так лі уж хараша” Маргарыта. (Маргарыта хараша). Ці раю глядзець? Кінематаграфічна гэта не знаходка. Сцэнарый хіба…

Што кажуць беларусы пра новы расійскі фільм "Майстар і Маргарыта"?
Маргарыта / Mars Media Entertainment

"Паказана сучасная рэчаіснасць РФ"

—  Не вытрымала і сёння паглядзела "Майстра і Маргарыту" Міхаіла Локшына ў дрэннай якасці, бо пайшлі размовы пра яго забарону, бо Локшын данаціў украінскай рэжысёрцы.

Зразумела, чаму фільм не спадабаўся ватным расійскім крытыкам — паказана сучасная рэчаіснасць РФ. Воланд там шыкоўны!

 

Актуальна

— Заінтрыгаваўшыся масавым шумам, паглядзела сёння фільм. Коратка: мне спадабаўся. І я здзівілася, што ён паспеў ускочыць на кінаэкран Расіі. Геніяльны твор на тое і геніяльны, каб спараджаць у творчых людзях жаданне пераказаць яго сваім гледачам. І калі апавядальнік цікавы, то з ахвотай уступаеш з ім у дыялог як глядач.

Цікавым падаўся эпізод у пачатку фільма, з гэткім пасяджэннейкам з нагоды абмеркавання п'есы... — цалкам актуальна на сёння. Людзі ў масе сваёй і праўда мяняюцца мала... і нават бываюць схільныя да міласэрнасці.

Што кажуць беларусы пра новы расійскі фільм "Майстар і Маргарыта"?
Кадр з фільма / Mars Media Entertainment
Што кажуць беларусы пра новы расійскі фільм "Майстар і Маргарыта"?
Кадр з фільма / Mars Media Entertainment

Прэм'ера ўдалася

— Такой багатай хвалі каментаў з нагоды прагляду кінафільма я не сустракаў тут даўно ці ніколі. Скажу толькі, што народ раскалоўся напалам: адным фільм вельмі спадабаўся, іншыя ж ганяць яго на чым свет стаіць. Такі стан вельмі Мейерхольд любіў. Ён лічыў, што прэм'ера удалася, калі падчас паказу адны гледачы шалёна пляскалі, у той час як іншыя ў абурэнні касякамі пакідалі залу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі