У Беларусьфільма новы гендырэктар — ідэолаг са стажам

"Беларусьфільм" / creative commons

"Беларусьфільм" / creative commons

Экс-кіраўнік "Гроднааблкінавідэапракату", сенатар Юрый Аляксей узначаліў Беларусьфільм. Паводле адукацыі ён юрыст.

На сайце Саўміна гаворыцца, што ён пачынаў працу фатографам у гродзенскім ПТВ, затым працаваў тэхнікам-рэнтгенолагам Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы.

Аляксей працаваў начальнікам аддзела патрыятычнага выхавання, спорту і вольнага часу моладзі Гродзенскага аб'яднання "Беларускі патрыятычны саюз моладзі". Быў першым сакратаром Гродзенскага гарадскога камітэта БРСМ.

Яго папярэднік Уладзімір Карачэўскі кіраваў кінастудыяй з 2018 года. Ён прыйшоў на гэтую пасаду з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Пры ім на кінастудыі вялася праца над карцінай "Купала", якая так і не была паказаная ў Беларусі. Ён пачаў здымкі беларускіх моладзевых сіткомаў і спадзяваўся стварыць вакол кінастудыі кам'юніці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі