У пачатку 2010-х «Беларусьфільм» хацеў зняць фільм пра прэзідэнта Ізраіля

Шимон Перес

Шымон Перэс нарадзіўся ў Беларусі. Яго называюць бацькам ізраільскай атамнай бомбы

  / goldameir.institute

У пачатку 2010-х кінастудыя "Беларусьфільм" планавала стварэнне мастацкага фільма пра прэм'ер-міністра і дзевятага прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса — ураджэнца Беларусі, бацьку ізраільскай атамнай бомбы і лаўрэата Нобелеўскай прэміі.

Праект задумваўся як міжнародны, і на адну з роляў разглядалася галівудская зорка Джодзі Фостэр. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале ізраільскі ваенны аналітык Давід Гендэльман. Гендэльмана запрашалі экспертам у праект, але фільм так і не быў рэалізаваны.

"У 2013 годзе, калі Шымон Перэс займаў пасаду прэзідэнта Ізраіля, на "Беларусьфільме" вырашылі зняць пра яго біяграфічны фільм як пра вядомага ўраджэнца Беларусі. Дэлегацыя студыі сустрэлася з Перэсам, атрымала яго згоду і растлумачыла, што фільм будзе не дакументальным, а мастацкім. На гэта Перэс усміхнуўся і сказаў: „Дадайце больш прыгожых жанчын“.

Праект задумваўся як міжнародны, з удзелам замежных акцёраў. Праводзіліся перамовы з Джодзі Фостэр, а таксама меркавалася прыцягнуць фінансаванне ад амерыканскіх яўрэйскіх фондаў і арганізацый.

Я працаваў у іх гістарычным кансультантам, і давялося прыбіраць шмат „клюквы“ са сцэнарыя — як па рэальнай гісторыі Ізраіля, так і па выдуманых для драматызму дэтэктыўных лініях. У сцэнарыі журналіст-расследавальнік спрабуе выкрыць злавесную змову на фоне забойства Рабіна.

Шимон Перес получил Нобелевскую премию
Шымон Перэс (у цэнтры) стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру ў 1994 годзе / euractiv.com

Хто такі Шымон Перэс

Шымон Перэс нарадзіўся 2 жніўня 1923 года ў мястэчку Вішнева (Валожынскі раён).

У 1934 годзе ён разам з маці і малодшым братам пераехаў у Палестыну.

Яго называюць бацькам ізраільскай атамнай бомбы.

Шымон Перэс двойчы займаў пасаду прэм'ер-міністра Ізраіля (1984–1986, 1995–1996).

У 1994 годзе ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру разам з Іцхакам Рабінам і Ясірам Арафатам за намаганні па дасягненні міру паміж Ізраілем і Палестынай.

Шымон Перэс быў дзявятым прэзідэнтам Ізраіля (2007–2014).

Яго палітычная кар'ера працягвалася больш за 70 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі