Шумчанка аб'явіў новую дату форума прадпрымальнікаў — 1 лютага

Шумчанка аб'явіў новую дату форума прадпрымальнікаў — 1 лютага

Стала вядомая новая дата правядзення ў Мінску чарговага Антыкрызіснага форума прадпрымальнікаў — 1 лютага. Пра гэта БелаПАН паведаміў кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка. Мерапрыемства мусіла прайсці 25 студзеня, але было сарванае — прадпрымальнікі не атрымалі памяшканне, у якое змясцілася б тысяча і больш ІП. "Адмовілі па надуманых прычынах, спецыяльна, каб мы не маглі сабрацца", — кажа Шумчанка.

Для форума, які прызначаны на 1 лютага, было знойдзенае памяшканне ў мінскім гатэлі "Пекін". Лідар прадпрымальнікаў кажа, што на яго запрошаныя кіраўнік дзяржавы і ўрад — для таго, каб "правесці прамыя перамовы з прадпрымальнікамі і вырашыць тыя праблемы, якія ў нас сёння склаліся".

Нагадаем, з 1 студзеня індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі мусяць мець сертыфікаты на ўсю прадукцыю. Яны сцвярджаюць, што атрымаць такія дакументы ў той жа Расіі нерэальна. Таму, каб не трапіць пад штрафныя санкцыі, нямала ІП прыпыніла працу. Шумчанка сцвярджае, што на сённяшні дзень не працуе большасць прадпрымальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі