Швед атрымаў ад Лукашэнкі заданне вывучыць справы асуджаных "экстрэмістаў"
Мінскія амапаўцы, 2020 год / Euroradio
Андрэй Швед атрымаў ад Аляксандра Лукашэнкі задачу вывучыць справы асуджаных "экстрэмістаў" ("за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці"). Займацца гэтым будзе "камісія па вяртанні" ("разам з папраўчымі органамі"), якую ачольвае генпракурор. Пра гэта Лукашэнка расказаў у Казані ў інтэрв'ю карэспандэнту "Бі-Бі-Сі" Стыву Розэнбергу. Паводле яго слоў, такую задачу ён паставіў некалькі дзён таму.
"Я схільны да таго, каб людзі, якія ўсвядомілі, зразумелі і не парушаюць парадак там і паводзяць сябе годным чынам (не трэба спяваць оду мне), разгледзець гэтыя пытанні [аб памілаванні]... Можа, хтосьці заслугоўвае гэтага", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён не стаў тлумачыць, чаму менавіта цяпер зацікавіўся "экстрэмістамі". А па "экстрэмісцкіх" артыкулах асуджаны тысячы беларусаў (толькі ў Мінску такіх спраў тысячы).
Згаданая камісія Шведа павінна была займацца вяртаннем у РБ палітуцекачоў. Але зваротаў было так мала, што камісія пачала займацца нават справамі футбалістаў, якім за выказванне грамадзянскай пазіцыі ў 2020-м не дазвалялі на радзіме гуляць у футбол на прафесійным узроўні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.