У Мінску следчыя пачалі больш за 7400 "экстрэмісцкіх" крымінальных спраў

Акрэсціна, архіўны здымак Еўрарадыё

Акрэсціна, архіўны здымак Еўрарадыё

Толькі ў Мінску з жніўня 2020 года пачалі больш за 7400 крымінальных спраў за "экстрэмізм". Такую лічбу назваў намеснік начальніка сталічнага ўпраўлення Следчага камітэта Андрэй Грыб, пішуць "Мінск-Навіны".

Прадстаўнік СК заявіў, быццам гаворка ішла пра "захоп дзяржаўнай улады", а людзьмі кіравалі некалькі груп, якія яшчэ задоўга да жніўня 2020-га "ўладкаваліся" ў Польшчы і Літве і "захапілі ўвагу аўдыторыі".

Пасля выбараў 9 жніўня 2020 года ў Беларусі адбыліся самыя масавыя за часы незалежнай Беларусі акцыі пратэсту. Сілавікі жорстка разганялі іх. Паводле звестак Упраўлення Вярхоўнага камісарыята ААН па правах чалавека, толькі за першыя пяць дзён пратэстаў было арыштавана каля 13 500 чалавек, у тым ліку 700 непаўналетніх. Многіх затрыманых жорстка збівалі дубінкамі ў транспарце, у аддзяленнях міліцыі і следчых ізалятарах. Пацярпелыя падавалі скаргі на жорсткасць сілавікоў (толькі ў Мінску такія скаргі падалі 680 чалавек), але СК адмовіўся пачынаць крымінальныя справы.

Рэпрэсіі і катаванні палітычных апанентаў рэжыму Лукашэнкі працягваюцца дагэтуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі