У Лідзе інжынера асудзілі на 15 сутак за "Жыве Беларусь"
Рэжым працяглы час змагаецца з лозунгам "Жыве Беларусь", аднак без вялікага поспеху
У Лідзе інжынера асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за "Жыве Беларусь". У міліцэйскім пратаколе адзначаецца, што такі надпіс мужчына размясціў у сацсетцы X (раней — Twitter). Суд адбыўся 25 лютага. Бацьку двух непаўнагадовых дзяцей прызналі вінаватым у "несанкцыянаваным пікетаванні", паведамляюць праваабаронцы.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працяглы час змагаецца з лозунгам "Жыве Беларусь", як і з бел-чырвона-белай сімволікай, аднак без вялікага поспеху. У той жа Лідзе ўзброеныя сілавікі ў канцы мінулага года затрымалі мясцовага жыхара, у кватэры якога знайшлі "крамольную" навагоднюю ёлку — яна была ўпрыгожаная шарамі з надпісам "Жыве Беларусь!". Іншага жыхара Ліды ўжо сёлета аштрафавалі за "Жыве Беларусь" на будынку яго майстэрні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.