Швед: для тых, хто перакрывае дарогі, у судах запросяць максімальныя тэрміны
З 9 жніўня ў Беларусі распачалі больш за 400 крымінальных спраў, звязаных з "парушэннем грамадскага парадку". Пра гэта заявіў генпракурор Андрэй Швед. Паводле яго слоў, папярэдняе расследаванне многіх з гэтых спраў ужо завяршаецца і іх фігурантаў чакае суд. Швед падкрэсліў, што дзяржаўныя абвінаваўцы арыентаваны на тое, каб прасіць суды выносіць для згаданых пратэстоўцаў "максімальныя меры пакарання".
Што да заяў грамадзян па фактах збіцця ці катаваннях сілавікамі, то "ўсяму свой час", кажа генпракурор. "Ёсць працэсуальныя тэрміны, будуць прыняты законныя рашэнні па кожным паведамленні", — цытуе яго словы тэлеканал "Беларусь 1". Прайшлі два месяцы, а няма ніводнай крымінальнай справы!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.