"Славія" абыграла "Слуцк" у чэмпіянаце Беларусі па футболе

Футбалісты "Славіі" / Ілюстрацыйнае фота vk.com/fcslaviaby
Футбалісты "Славіі" / Ілюстрацыйнае фота vk.com/fcslaviaby

У пятніцу стартаваў 9-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Славія" абыграла "Слуцк" — 1:0. Адзіны гол на 27-й хвіліне забіў Ілля Руцкі.

У суботу згуляюць "Белшына" — "Нёман", "Іслач" — БАТЭ, "Тарпеда-БелАЗ" — "Нафтан". У нядзелю сустрэнуцца "Смаргонь" і "Шахцёр", брэсцкае "Дынама" і "Гомель", мінскае "Дынама" і "Энергетык-БДУ".

У першынстве лідыруе мінскае "Дынама" — 21 ачко (пасля 8 матчаў), "Тарпеда-БелАЗ" мае 17 ачкоў (7), гродзенскі "Нёман" — 16 (7), БАТЭ — 14 (пасля 8 матчаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі