Следчы камітэт выпусціў Алеся Міхалевіча ў Чэхію

Следчы камітэт выпусціў Алеся Міхалевіча ў Чэхію

Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, атрымаў дазвол ад Следчага камітэта на выезд у Чэхію. Пры гэтым ён працягвае заставацца ў статусе падазраванага ў арганізацыі "масавых беспарадкаў" 19 снежня 2010 года. А згодна з беларускім заканадаўствам асобы, якія знаходзяцца пад следствам, могуць выехаць за мяжу Беларусі толькі са спецыяльнага дазволу следчых органаў.

Пра гэта Міхалевіч распавёў у каментары Еўрарадыё:

Міхалевіч: "І само па сабе гэта вельмі дзіўна, бо ў мяне асабліва цяжкі артыкул, па якіх звычайна нічога не дазваляюць... Я хачу адмовіцца ад палітычнага прытулку ў Чэхіі, паколькі гэта статус, які патрабуе знаходзіцца там і весці там дзейнасць. Ці па меншай меры — плаціць медыцынскае страхаванне".

Нагадаем, што Міхалевіч быў затрыманы 19 снежня 2010 года і апынуўся ў турме КДБ. Выйшаўшы адтуль напрыканцы лютага 2011 года, экс-кандыдат у прэзідэнты распавёў пра катаванні. Таксама ён паведаміў, што пад катаваннямі пагадзіўся на супрацу з КДБ. Пасля гэтага ўвесну 2011-га палітык таемна пакінуў Беларусь і папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі. На радзіму ён вярнуўся 8 верасня 2015 года — пасля таго, як на волю выйшлі беларускія палітвязні. На яго адразу ж аднавілі справу па "масавых беспарадках".

Фота: nn.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі