“Слуцк” і “Славія” згулялі ў сухую нічыю

“Слуцк” і “Славія” згулялі ў сухую нічыю

“Слуцк” і “Славія” згулялі ў сухую нічыю. Матч прайшоў 26 кастрычніка ў рамках 26 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Пры гэтым случчане, гаспадары поля, мелі шанец забіць гол, калі ім прызначылі пенальці, але не змаглі яго рэалізаваць. Вынік —  0:0.

“Слуцк” займае 12-е месца ў турнірнай табліцы, “Славія” —  11-е.

Раней у 26 туры згулялі “Нёман” і “Мінск” —  1:0, “Энергетык-БДУ” —  “Дынама” (Мінск) —  3:3.

Сёння таксама гуляюць “Гомель” і “Дынама” (Брэст),  “Іслач” —  “Дняпро”.

Тур скончыцца ў нядзелю, 27 кастрычніка матчамі: “Віцебск” —  “Тарпеда-БелАЗ”, “Шахцёр” —  БАТЭ.

У матчы “Тарпеда” (Мінск) —  “Гарадзея” будзе залічаны тэхнічны вынік —  0:3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі