СМІ: На прэм'ер-міністра Даніі напаў паляк пад наркотыкамі

Меттэ Фрэдэрыксан

Меттэ Фрэдэрыксан

Чалавекам, які напаў на прэм'ер-міністра Даніі Метэ Фрэдэрыксан у цэнтры Капенгагена, апынуўся 39-гадовы паляк пад алкаголем і наркотыкамі. У судзе ён заявіў, што ведаў, каго ўдарыў. Пра гэта піша мясцовае выданне Ekstra Bladet.

Пра матывы нападніка нічога не паведамляецца. Мужчына не гаворыць і не разумее па-дацку.

У офісе прэм'ера заявілі, што Фрэдэрыксен атрымала "лёгкую траўму". Па даных СМІ, прэм'ер-міністра ўдарылі ў перадплечча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі