"Спалілі" аздабленне самалёта сям'і Лукашэнкі
Самалёт для касманаўткі
"Спалілі" аздабленне самалёта сям'і Аляксандра Лукашэнкі. Бізнес-джэт (Bombardier Challenger 850 з рэгістрацыйным нумарам EW-301PJ) пасылалі ў Маскву, каб прывезці ў Беларусь касманаўтку Марыну Васілеўскую. Падчас яе ўрачыстай сустрэчы ў аэрапорце і з'явілася магчымасць "зазірнуць" у самалёт, якім карыстаюцца сыны Лукашэнкі Віктар і Дзмітрый. Былі відаць аздобленыя пад мармур шуфлядкі і залацістыя ручкі на іх, звярнуў увагу @motolkohelp.
Гэты самалёт падобны да іншага самалёта Лукашэнкі — Boeing-767-300ER (EW-001РВ). Там залатыя ўнітаз і ракавіна, і такое ж аздабленне пад мармур.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.