Спартыўнаму журналісту Аляксандру Івуліну працягнулі тэрмін зняволення

Аляксандр Івулін / facebook.com/aleksandr.ivulin
Аляксандр Івулін / facebook.com/aleksandr.ivulin

Спартыўнаму журналісту і футбалісту "Крумкачоў" Аляксандру Івуліну яшчэ на месяц працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, паведамляюць праваабаронцы.

Івуліна затрымалі ў пачатку чэрвеня. Адбыўся адміністрацыйны працэс. Журналіста прызналі вінаватым у несанкцыянаванай акцыі — пакаралі за нібыта бел-чырвона-белы сцяг на акне. Івулін на судзе казаў, што пры ператрусе сцяга на акне не было. Але тым не менш мужчыну асудзілі на 30 сутак.

На волю ён так і не выйшаў. Яго спачатку перавялі ў статус падазраванага, а затым прад'явілі абвінавачванне ў межах крымінальнай справы, якая распачатая па арт. 342 КК "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".

Івуліна абвінавачваюць у перакрыцці руху. У пачатку ліпеня праваабаронцы прызналі журналіста палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі