Затрыманы журналіст і футбаліст "Крумкачоў" Аляксандр Івулін
У Мінску затрыманы журналіст і футбаліст "Крумкачоў" Аляксандр Івулін. Разам з ім у кватэры людзі ў цывільным затрымалі мантажора праекта "ЧестнОК" Яраслава Пісарэнку (у жніўні ён сышоў з Белтэлерадыёкампаніі, дзе быў вядучым навінаў).
Сілавікі прыйшлі каля 13-й праводзіць ператрус, у якасці панятых запрашалі суседзяў. Каля 16-й гадзіны Івуліна (яго выводзілі ў кайданках) і Пісарэнку звезлі на двух аўтамабілях. Яны знаходзяцца на Акрэсціна.
Аляксандр Івулін — аўтар праекта "ЧестнОК" на YouTube. Сёлета ён паспрабаваў сябе, як футбаліст у складзе футбольнага клуба першай лігі беларускага чэмпіянату "Крумкачы". Нядаўна журналіст і блогер забіў свой першы гол.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.