Ізраіль пагадзіўся на спыненне агню ў Ліване
Ізраільскія вайскоўцы ў Ліване
Ізраіль пагадзіўся на спыненне агню ў Ліване. Пра гэта ў аўторак у тэлевізійным звароце паведаміў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху. Паводле яго слоў, працягласць пагаднення аб перамір'і будзе залежыць ад дзеянняў "Хезбалы". Раней у СМІ была інфармацыя, што спыненне агню можа працягнуцца 60 дзён.
Чакаецца, што дамоўленасці пачнуць дзейнічаць з 27 лістапада.
Пра тое, што Армія Ізраіля пачала "абмежаваную аперацыю" на поўдні Лівана, стала вядома 1 кастрычніка. Яе мэтай з'яўляюцца аб'екты ліванскай групоўкі "Хезбала" ў памежных раёнах, адкуль вяліся ракетныя абстрэлы тэрыторыі Ізраіля.
На працягу кастрычніка-лістапада ізраільскія вайскоўцы "зачысцілі" значную тэрыторыю, знішчылі там падземную інфраструктуру тэрарыстаў, захапілі іх склады зброі і боепрыпасаў. Акрамя таго, ізраільская авіяцыя наносіла ўдары па аб'ектах "Хезбалы" ў іншых рэгіёнах Лівана, у тым ліку і ў Бейруце. Было знішчана кіраўніцтва "Хезбалы".
בפעילות התקפית מדויקת, כוחות עוצבת הקומנדו חיסלו את מפקד הגזרה במעוז הטרור.
— צבא ההגנה לישראל (@idfonline) November 26, 2024
לכל הפרטים והתיעודים >> https://t.co/DyoojZhNFb pic.twitter.com/mfMnfOeChE
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.