Spiegel: Украіна атрымала ад Германіі першую IRIS-T SLM

IRIS-T SLM / Getty Images
IRIS-T SLM / Getty Images

Украіна атрымала ад Германіі першую зенітную ракетную ўстаноўку IRIS-T SLM, піша Spiegel са спасылкай на свае крыніцы. Па даных нямецкага выдання, перадача адбылася ў аўторак на польска-ўкраінскай мяжы. Напярэдадні пра адпраўку IRIS-T SLM ва Украіну заявіла Мінабароны Германіі.

"Бі-Бі-Сі" нагадвае, што канцлер Германіі Олаф Шольц паабяцаў Украіне згаданыя зенітныя ўстаноўкі яшчэ летам. Пастаўкі чатырох IRIS-T SLM мусілі пачацца ў канцы года, аднак былі прыспешаныя пасля апошніх расійскіх ракетных удараў па энергетычнай інфраструктуры Украіны.

Ракеты IRIS-T SLM могуць знішчаць аб'екты на адлегласці да 40 кіламетраў і на вышыні да 20 км.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі