Спявак Дзядзя Ваня: ганаруся людзьмі, якія перасталі і перастаюць баяцца!
Беларускія музыкі працягваюць выказвацца наконт апошніх падзей у нашай краіне — жорсткіх затрыманняў людзей сілавікамі. Спявак Дзядзя Ваня (Іван Вабішчэвіч) у Instagram напісаў вялікі тэкст пра тое, што яму падабаецца і чым ён ганарыцца.
"Я ганаруся людзьмі, якія ўсвядомілі, што мы не "народзец", а народ!!! — піша Дзядзя Ваня. — Я ганаруся людзьмі, якія перасталі і перастаюць баяцца!!! Менавіта гэты час даказаў, што Людзей з вялікай літары значна больш, чым нелюдзяў".
Музыка перакананы, што Беларусі патрэбныя перамены.
"А што з нагоды спраў апошніх дзён і дзеянняў уладаў…, — працягвае Дзядзя Ваня. — Па-мойму гэта страх. А той, хто баіцца, не можа весці за сабой Людзей".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.