Naviband з новай песняй: не ўкладваецца ў галаве жорсткасць і гвалт да людзей

Naviband з новай песняй: не ўкладваецца ў галаве жорсткасць і гвалт да людзей

Дуэт Naviband (Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка) прэзентавалі Telegram-канале песню "Іншымі".

У Instagram яны патлумачылі, што заўсёды ўхіляліся ад палітыкі. "Мы любім нашу краіну, спяваем на роднай мове і шчыра верым у святло, сілу і дабро нашых людзей, незалежна ад іх поглядаў!" — патлумачылі музыкі. 

У Ксеніі і Арцёма ёсць двухгадовы сын Мацей. Па іх словах, хлопчык ведае амаль увесь службовы транспарт у горадзе. 

"Хуткая дапамога ратуе людзей, экскаватар капае яму, кран будуе дом. Але мы абсалютна не ведаем, як растлумачыць дзіцяці, што робіць "вялікая зялёная машына", якіх у горадзе становіцца ўсё больш. А сёння яшчэ і навіна аб затрыманні людзей, якія проста стаялі ў чарзе ў краму", — пішуць яны пра затрыманне чаргі каля крамы symbal.by.

"У нас не ўкладваецца ў галаве жорсткасць і гвалт да звычайных людзей. Нам становіцца страшна. Маўчаць ужо немагчыма! МЫ ПРАЧНЕМСЯ ІНШЫМІ", — заяўляюць музыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі