Стала вядомая дата пахавання Фідэля Кастра

Стала вядомая дата пахавання Фідэля Кастра

Цела Фідэля Кастра крэміруюць увечары 26 лістапада, каб урачыста пахаваць 4 снежня, пасля дзевяцідзённай жалобы, якая працягнецца да 4 снежня. Пра гэта заявілі кубінскія ўлады.

З 26 лістапада па 4 снежня ў краіне спыняцца ўсе публічныя мерапрыемствы і шоў, а нацыянальны сцяг на ўрадавых будынках будзе прыспушчаны. Цела правадыра Кубінскай рэвалюцыі будзе крэміраванае, як ён гэтага пажадаў сам, яшчэ пры жыцці, а праз некалькі дзён прах камандантэ накіруецца ў развітальнае турне па краіне. Затым яго пахаваюць у горадзе Сант’яга.

Пра смерць Фідэля Кастра паведамілі ў суботу раніцай. Прычыны яго смерці афіцыйна не назвалі, аднак вядома, што ў апошнія некалькі год ён меў цяжкое захворванне сістэмы стрававання. Былому лідару Кубы было 90 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі