Стаў вядомы прысуд палітзняволенай Вользе Маёравай
Вольга Маёрава
Стаў вядомы прысуд палітзняволенай Вользе Маёравай. Яшчэ вясной ёй дадалі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" паўтара года зняволення да 20 гадоў калоніі. Як паведамляюць праваабаронцы, справу ў сакавіку разглядаў суд Чыгуначнага раёна Гомеля (суддзя — Ганна Сакалова).
Маёрава — грамадская актывістка. Яе затрымалі 4 студзеня 2021 года ў сваім доме па так званай "справе Мікалая Аўтуховіча". Яе прызналі вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку — "замах на захоп дзяржаўнай улады". Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка 2022-га асудзіў палітзняволеную да 20 гадоў калоніі і 25600 рублёў штрафу. На судзе Вольга Маёрава не прызнала віну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.