Студэнтку пагражаюць адлічыць за танец на ганку ўніверсітэта? (відэа)

Студэнтку пагражаюць адлічыць за танец на ганку ўніверсітэта? (відэа)

Кароткае відэа з танцам на ганку ўніверсітэта Аліна Нагорная са Слуцка выкладвае ў сацсеткі 25 траўня. На роліку працягласцю 26 секунд не правакацыйна-непрыстойны тверк, а ўсе танцоры — дзяўчына і два хлопцы — цалкам прыстойна апранутыя. Але ёсць адна дэталь — хэштэг #танчымЗаРэформы. Гэтага хапае, каб атрымаць паведамленне з дэканата ў... вайбер.

"Пагражалі, пісалі мне ў вайберы, вкантакце. Супрацоўніца дэканата мне напісала. Я ім адказваю — пагроза незаконная, парушае маё канстытуцыйнае права. Праз некалькі гадзін тады адказалі мне, што не збіраюцца адлічваць. Але просяць выдаліць відэа", — расказвае Аліна Нагорная Еўрарадыё.

Студэнтку пагражаюць адлічыць за танец на ганку ўніверсітэта? (відэа)

Перапіску з супрацоўніцай факультэта педагогікі і псіхалогіі Ірынай Шумскай студэнтка выкладае ў інтэрнэт. Гаворка пра магчымасць адлічэння там насамрэч ёсць. Асноўнае і адзінае патрабаванне — выдаліць відэа. Нагорная рабіць гэтага не збіраецца. Гаворыць, што не разумее, чаму:

"Я не разумею, чаму. Не бачу, каб гэтае відэа пагражала нацыянальнай бяспецы, напрыклад. Альбо яшчэ нечаму такому. Гэта ж проста танцы".

Законных падставаў адлічыць Нагорную з універсітэта нібыта няма. У яе сярэдні бал 8,2 — больш чым дастаткова для працягу навучання. Але ёсць адна складанасць — студэнтка мае "хвост" у выглядзе курсавой, аб чым ёй і нагадваюць у дэканаце. Размаўляць з Еўрарадыё Ірына Шумская адмовілася, аднак у дэканаце паабяцалі не адлічваць Нагорную за танцы:

"Наконт адлічэння — ніхто нікога не збіраецца адлічваць", — і ні слова больш.

Студэнтку пагражаюць адлічыць за танец на ганку ўніверсітэта? (відэа)
Фрагмент перапіскі з супрацоўнікамі ўніверсітэта.

"Хвост" з курсавой студэнтка тлумачыць занятасцю. Гаворыць, што звяжацца з кіраўніцай у найбліжэйшы час:

"Мне трэба было дзесьці тыдзень таму даслаць свайму кіраўніку тое, што мяне цікавіць. Каб мы распрацавалі заданне і я магла працаваць. Але нешта я завісла са сваімі справамі. Вось сёння буду пісаць ёй. Не ведаю, якая там будзе рэакцыя", — абяцае Аліна.

Зрабіць гэта насамрэч варта — у наступным навучальным годзе спецыяльнасць, на якой Аліна Нагорная вучыцца завочна, збіраюцца закрываць. І ў выпадку адлічэння аднаўляцца банальна не будзе куды — пачынаць навучанне фактычна з нуля яна не хоча. Таму ўжо працуе над курсавой. А заадно працягвае перапісвацца з супрацоўнікамі універсітэта ў сацсетках — яе настойліва запрашаюць паўдзельнічаць у працы самакіравання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі