Суд над Анджэем Пачобутам адклалі на невядомы тэрмін

Анджэй Пачобут / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку
Анджэй Пачобут / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

Судовы працэс над палітзняволеным журналістам Анджэем Пачобутам адкладваецца, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Працэс мусіў пачацца 28 лістапада.

Новую дату працэсу ў Гродзенскім абласным судзе пакуль не назвалі.

Анджэй Пачобут за кратамі з 25 сакавіка 2021 года.

Журналіста вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — распальванне варожасці (ч. 3 арт. 130 КК РБ) і заклікі да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК). Падставай для крымінальнай справы сталі выступы Пачобута ў СМІ. У прыватнасці, ён назваў напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе агрэсіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі