Суд над двума абвінавачанымі ў шпіянажы беларусамі пачаўся ў Познані

Беларуска-польская мяжа

Беларуска-польская мяжа

Пачаўся суд над двума беларусамі, якіх у Польшчы абвінавачваюць у шпіянажы. Працэс праходзіць за зачыненымі дзвярыма, таму што ў зале могуць быць агучаныя дзяржаўныя таямніцы, перадае Radio Poznan.

Мяркуецца, што з 6 сакавіка па 4 красавіка 2022 года ў Познані беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Беларусі.

Мужчын затрымалі летась у красавіку. Па дадзеных следства, абодва яны прыехалі ў Польшчу нібыта для працы кіроўцамі. Пракуратура лічыць, што замест гэтага мужчыны сачылі за вайсковымі часткамі і грамадзянскімі аб'ектамі ў заходняй частцы Польшчы.

Абодва абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай. Адзін з іх па прафесіі музыкант, іграў на барабанах і працаваў кіроўцам у Польшчы. Сёння, яшчэ да таго, як зачыталі абвінаваўчае заключэнне, ён паспеў заявіць, што ў яго ёсць усе дакументы для легальнай працы. Другі мужчына — вайсковец у адстаўцы. Ніхто з абвінавачаных раней не быў судзімы ў Польшчы ці ў Беларусі.

Абвінавачаным беларусам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі