Суд над Рыгорам Кастусёвым па “справе аб змове” будзе закрытым

Суд над Рыгорам Кастусёвым па “справе аб змове” будзе закрытым

Суд над лідарам партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым пройдзе ў закрытым рэжыме, пішуць праваабаронцы “Вясны” са спасылкай на сваякоў.

Рыгора Кастусёва абвінавачваюць па ч.1 арт.357 КК — змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.

Чакалася, што суд пачнецца ўжо зімой 2022 года. Але справу “аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады” пачнуць разглядаць толькі 29 ліпеня ў Мінскім абласным судзе. Кастусёў правёў за кратамі больш за год. За гэты час у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Кастусёва затрымалі 12 красавіка ў Мінску, у гэты ж дзень у Маскве былі затрыманыя бізнесмен Юрый Зянковіч і літаратуразнаўца Аляксандр Федута. Аляксандр Лукашэнка тады заявіў аб "раскрыцці дзяржаўнага перавароту" і рыхтаванага замаху на яго і яго дзяцей. З фільмаў, паказаных на дзяржаўным тэлебачанні РБ, вынікае, што за "змоўшчыкамі" працяглы час сачылі спецслужбы, а вайскоўцаў, з якімі яны кантактавалі, іх падставілі.

У раскладзе судовых паседжанняў гэтай справы дагэтуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі