Суд па "справе TUT.ВY" пачнецца 9 студзеня

Людміла Чэкіна і Марына Золатава
Людміла Чэкіна і Марына Золатава

Суд па "справе TUT.ВY" пачнецца 9 студзеня. Месца — Мінскі гарадскі суд. Але ісці туды не мае сэнсу: працэс пад старшынствам Валянціны Зянькевіч ад самага пачатку будзе праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляюць праваабаронцы з "Вясны".

Цяпер пад вартай (з 18 траўня 2021 года!) утрымліваюцца галоўная рэдактарка Марына Золатава і былая генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна. Вользе Лойцы, Алене Талкачовай і Кацярыне Ткачэнка раней змянілі меру стрымання.

У залежнасці ад ролі кожнай, іх вінавацяць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

- ухіленне ад падаткаў;
- распальванне варожасці;
- заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі;
- актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі