Суд ужо заканчвае агалошваць пісьмовыя матэрыялы справы праваабаронцаў "Вясны"
У судзе над палітвязнямі і праваабаронцамі / sb.by
Ленінскі суд Мінска ўжо заканчвае агалошваць пісьмовыя матэрыялы крымінальнай справы праваабаронцаў "Вясны" Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і Валянціна Стэфановіча (Змітра Салаўёва судзяць завочна, бо ён за мяжой). Відавочна, што ён спяшаецца, разгляд ідзе ў паскораным рэжыме, бо ў справе 284 тамы! Прапагандысты прагназуюць, што праз некалькі пасяджэнняў пачнецца допыт абвінавачаных і спрэчкі бакоў, а далей — прысуд.
Палітвязняў, якія за кратамі з лета 2021-га, судзяць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Сваёй віны яны не прызналі.
Суд пачаўся 5 студзеня 2023-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.