Разгляд справы Бяляцкага, Лабковіча і Стэфановіча адбываецца ў паскораным рэжыме
Алесь Бяляцкі ў судзе / sb.by
Ленінскі суд Мінска працягвае вывучаць пісьмовыя матэрыялы шматтомнай крымінальнай справы палітвязняў Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і Валянціна Стэфановіча. Іх судзяць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Сваёй віны яны не прызналі.
Разгляд справы адбываецца ў паскораным рэжыме. Ужо агучылі 60 тамоў з 283, пішуць праваабаронцы.
Прапагандысты ў сваіх рэпартажах намагаюцца абліваць брудам палітвязняў, прыдумляюць "непаразуменні" паміж імі. Асабліва ім не дае спакою рэпутацыя нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага.
Палітвязні па-ранейшаму ў кайданках. "Я вельмі моцным сябе адчуваю цяпер, — піша ў лісце Стэфановіч. — Я не здамся ніколі. Я іх не баюся. Веру, што хутка мы ўсе пабачымся і абдымемся".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.