"Распушчанасць улады, нахабства ўлады робіць рэвалюцыянераў" — Алексіевіч
Алесь Бяляцкі ў судзе / БЕЛТА
Нобелеўская лаўрэатка, пісьменніца Святлана Алексіевіч у інтэрв'ю Радыё Свабода пракаментавала апошнія дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і нязломнасць беларускіх палітвязняў.
"Мяне найбольш уражвае не толькі ўлада, а тое, што для любога такога беззаконнага часу заўсёды знаходзяцца тысячы маленькіх выканаўцаў, — кажа Алексіевіч. — ...Вельмі добра сказаў арыштаваны нядаўна Дзмітрыеў, што гэта барацьба чалавечага з нечалавечым. Гэта вельмі дакладнае вызначэнне... Улада хоча паказаць, што свет ёй не ўказ".
Святлана Алексіевіч разважае пра жорсткасць улады да праваабаронцаў з "Вясны", да нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, якіх судзяць у Мінску і не здымаюць у судзе кайданкі, да мужнай палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк.
"Я думаю, што ўлада вельмі ненавідзіць "Вясну", таму што "Вясна" — сапраўды сур’ёзны праціўнік, — мяркуе Алексіевіч. — Яна вельмі шмат зрабіла, вельмі шмат задакументавала... І кайданкі — дэталь, якая гаворыць пра ступень нянавісці. Алесь Бяляцкі і ягоныя паплечнікі — нязломныя людзі... Гэтая распушчанасць улады, нахабства ўлады робіць рэвалюцыянераў. Улада нават не ўяўляе, як гэты твар Бяляцкага, калі ён глядзіць у залю з клеткі, як гэта ўплывае на моладзь, на ўсіх, хто бачыць гэта. Улада не разумее, што гэта ўсё робіць рэвалюцыянераў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.