Хапун у Хойніках — затрымалі каля 20 чалавек
Масласырзавод у Хойніках
Праваабаронцам стала вядома пра масавыя затрыманні на масласырзаводзе ў Хойніках на Гомельшчыне.
Хваля затрыманняў, як паведамляла Еўрарадыё, пракацілася напярэдадні па ўсёй Беларусі. Паведамлялася пра масавыя праверкі, ператрусы і затрыманні ў Смаргоні і Ваўкавыску. Таксама вядома пра затрыманні ў Мінску, Маладзечне, Гомелі і Магілёве. У пасёлку Ялізава пад Асіповічамі затрымалі 14 чалавек.
Праваабаронцы звязалі гэтую хвалю затрыманняў і ператрусаў з будучай прэзідэнцкай кампаніяй, таму назвалі яе "перадвыбарчай".
Паводле звестак праваабарончага цэнтра "Вясна", на прадпрыемстве ў Хойніках затрымалі каля 20 чалавек. Прычына і падрабязнасці затрыманняў пакуль невядомыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.