Судэксперты вызначаць пол і ўзрост асобы па почырку

Судэксперты вызначаць пол і ўзрост асобы па почырку

Беларускія судмедэксперты вызначаць пол і ўзрост асобы па почырку. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў Беларусі Ганну Жданаву.

У свеце ёсць тэндэнцыя да зніжэння пісьмовай практыкі, таму спецыялісты засяроджваюцца на даследаваннях подпісаў і кароткіх запісаў. Адпаведная праца вядзецца і ў Навукова-практычным цэнтры Дзяржкамітэта судэкспертызаў. Таксама прымяняецца праграмны прадукт, распрацаваны расійскімі спецыялістамі. Прынцып ацэнкі матэрыялу ў ім базуецца на тэорыі верагоднасці і матэматычнай статыстыцы.

У рамках распрацоўкі сістэмы ідэнтыфікацыі асобы па почырку ўлічваецца яго залежнасць ад псіхалагічных асаблівасцяў індывіда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі