"Супольнасць чыгуначнікаў" пацвердзіла выбух на станцыі Азярышча
Чыгунка
Выбух на чыгуначнай станцыі Азярышча пад Мінскам пацвердзіла "Супольнасць чыгуначнікаў" са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паводле папярэдняй і пакуль не пацверджанай інфармацыі, пры выбуху быў пашкоджаны ўчастак чыгуначнага палатна і пераводу стрэлак, якія злучаюць станцыйныя шляхі з пагрузачна-разгрузачнымі ў месцы знаходжання грузавых рампаў. Гэты збудаванні на станцыі Азярышча перыядычна выкарыстоўваюцца для пагрузачна-разгрузачных аперацый з вайсковай тэхнікай.
Азярышча — асноўная станцыя, на якой вядзецца пагрузка вайсковай тэхнікі ў раёне Мінска. Каля яе размяшчаюцца 120-я і 127-я брыгады сувязі, а таксама 56-ы полк сувязі.
Раней паведамлялася пра выбух, які здарыўся ў ноч на 6 кастрычніка. Яго чулі жыхары пасёлка Калодзішчы, а таксама мінскіх мікрараёнаў Уручча і Зялёны Луг. Неафіцыйна паведамлялася, што на станцыі Азярышча адбыўся тэракт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.