З'явіліся паведамленні пра выбух на чыгунцы пад Мінскам

Станцыя Азярышча, ілюстрацыйнае фота

Станцыя Азярышча, ілюстрацыйнае фота / railwayz.info

У ноч на 6 кастрычніка жыхары пасёлка Калодзішчы пад Мінскам чулі гук выбуху, паведамляе тэлеграм-канал "Матолькапамажы".

Па звестках тг-канала, выбух было чуваць каля 23:20 у Калодзішчах у раёне радыёцэнтра, па іншай інфармацыі — у раёне чыгуначных шляхоў. Пазней у гэтым раёне бачылі машыны МНС.

Таксама ў канале гаворыцца, што гук выбуху чулі ў Мінску — у мікрараёнах Уручча і Зялёны Луг.

Жыхары Ваеннага гарадка ва Уруччы расказалі сайту "Зеркало", што прыкладна ў 23:15 у іх дамах прайшла выбуховая хваля: "У доме затрэсліся вокны і ложак". Зранку 6 кастрычніка сілавікі заняліся апытаннем мясцовых жыхароў і заявілі, што "быў тэракт на станцыі Азярышча, узарвалі чыгунку".

Афіцыйных паведамленняў на гэты конт не было ні ад сілавікоў, ні ад Беларускай чыгункі.

Як распавядала Еўрарадыё, месяц таму, 4 верасня, стральба была каля чыгуначнай станцыі Талачын. Тады рух перакрываўся ў абодвух напрамках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі